У ЕС заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітзняволеных

У Беларусі больш за 1400 чалавек маюць статус палітзняволеных, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі больш за 1400 чалавек маюць статус палітзняволеных, ілюстрацыйнае фота / novychas.online

У ЕС адрэагавалі на інфармацыю пра вызваленне некаторых палітзняволеных. У каментары Еўрапейскай служба знешніх дзеянняў гаворыцца, што EEAS "прымае да ведама вызваленне шэрагу палітзняволеных у Беларусі". Але там таксама адзначылі, што памятаюць і пра іншых вязняў.

"У Беларусі па-ранейшаму больш за 1400 палітзняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці дачыняцца з іншымі людзьмі, якія жывуць у поўнай ізаляцыі, а таксама зняволеныя, якія маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем, інваліды, пажылыя і няпоўнагадовыя, асобы з псіхічнымі захворваннямі", — гаворыцца ў заяве Службы. Аўтары дакумента заклікалі ўлады Беларусі "неадкладна і безумоўна" вызваліць усіх палітзняволеных.  

Нагадаем, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітзняволеных з сур'ёзнымі захворваннямі. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі. Пакуль вядома імя толькі аднаго палітзняволенага, які раней за тэрмін выйшаў на волю — гэта хворы на рак палітык Рыгор Кастусёў. На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра 16 вызваленых палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі