У Еўропу спынены транзіт расійскага газу праз Украіну

У Еўропу спынены транзіт расійскага газу праз тэрыторыю Украіны. Пычынай спынення паставак стаў выбух на магістральным газаправодзе Урэнгой-Памары-Ужгарад, які адбыўся каля вёскі Лука Кіеўскай вобласці.
Пра гэта паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Украіны. Пра прычыны выбуху і магчымых тэрмінах аднаўлення падачы газу нічога не паведамляецца.

Па звестках выратавальнікаў, выбух прывёў да разбурэння 30 метраў газаправода дыяметрам 1400 мм. На дадзены момант узніклы ў выніку аварыі пажар ліквідаваны.


Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі