У Германіі арыштавалі супрацоўніка Бундэсвера па падазрэнні ў сувязях з Расіяй

Вайсковец Бундэсвера / ілюстрацыйнае фота DPA

Вайсковец Бундэсвера / ілюстрацыйнае фота DPA

Федэральная пракуратура Германіі паведамляе пра арышт супрацоўніка нямецкага Міністэрства абароны Томаса Х. Ён працуе ў Федэральным ведамстве па абсталяванні, інфармацыйных тэхналогіях і іх выкарыстанні Бундэсвера. Мужчыну абвінавачваюць у працы на замежную выведку. У прыватнасці ў тым, што ён "па ўласным жаданні некалькі разоў звяртаўся ў Генеральнае консульства Расіі ў Боне і пасольства Расіі ў Берліне з прапановай аб супрацоўніцтве". Як мінімум у адным выпадку мужчына перадаў рабочую інфармацыю, і, як мяркуюць у пракуратуры, гэтая інфармацыя прызначалася для перадачы ў расійскую выведслужбу.

Дома і па месцы службы Томаса Х. прайшлі вобшукі. Міністр юстыцыі Марка Бушман заявіў, што арыштаваны з'яўляецца "нямецкім афіцэрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі