У Германіі памерла спартоўка з Беларусі. Ёй было 43 гады

Алеся Граф 

Алеся Граф  / picture alliance / Pressefoto Baumann

У Германіі памерла спартоўка-баксёр Алеся Граф, ёй было 43 гады. Аб прычынах смерці інфармацыі няма, піша Bild.

Алеся Граф нарадзілася ў Гомелі, да замужжа насіла прозвішча Клімовіч. У 1999 эмігравала ў Германію, выйшла замуж і паспяхова займалася тут боксам. Мела тытулы чэмпіёнкі свету па версіі GBU і WIBF, а таксама мянушку "тыгрыца". Свой апошні бой у якасці прафесійнага баксёра Алеся Граф правяла ў студзені 2019 года. Тады яна саступіла датчанцы Дзіне Торслунд.

Калега Алесі па камандзе і былая чэмпіёнка свету Рэгіна Хальміх заявіла BILD, што да гэтага часу не можа паверыць у смерць спартсменкі. "Мы трэніраваліся разам амаль дзесяць гадоў. Алеся выносіла на рынг пояс чэмпіёнкі свету падчас маіх баёў, і мы трымаліся разам і падтрымлівалі адзін аднаго. Мы былі сяброўкамі", — зазначыла Рэгіна Хальміх.

У Германіі Алеся трэніравалася пры баксёрскім агенцтве Hamburg Universum. Былы мэнэджар Universum Пітэр Ханратс сказаў BILD, што Алеся была вельмі працавітай. Паводле яго слоў, "яна была вельмі амбіцыйнай і валявой. Нараўне з Рэгінай Халміх, адной з нашых лепшых жанчын у боксе".

В Германии умерла спортсменка из Беларуси. Ей было 43 года
Алеся Граф з чэмпіёнскім поясам / picture alliance / Pressefoto Baumann

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі