Беларускія баксёркі атрымалі залатыя медалі без выхаду на рынг
Беларускія баксёркі
На чэмпіянаце Беларусі па боксе некаторыя спартоўкі атрымалі залатыя медалі, нават не выходзячы на рынг. Вынікі чэмпіянату апублікавала Міністэрства спорту і турызму.
У некаторых катэгорыях жанчыны-басёркі проста не мелі канкурэнтаў — Яна Бурым (ад 48 да 50 кг), Аліна Вебер (да 75 кг), Вікторыя Кебікава (да 81 кг) і Кацярына Акула (да 81 кг).
Усе гэтыя баксёркі сталі чэмпіёнкамі Беларусі ў сваіх катэгорыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.