У Гомелі на раварыста напаў бабёр

Як піша сайт gomelcivil.org, работнік прыватнага прадпрыемства Павел ехаў у кантору на ровары з прыгарада Гомеля.



Калі ён праязджаў па дарозе праз дачы, з куста і велізарнай лужыны на яго выскачыў вялізны бабёр. Хлопец кажа, што бабёр хацеў ўкусіць яго за нагу, але скачок прыйшоўся на кола. Потым бабёр зноў уцёк у кусты.



Выратавальнікі, па словах Паўла, сказалі , што бабрамі не займаюцца, бо гэта не агрэсіўныя жывёлы. Хлопец мяркуе, што жывёла магла скокнуць толькі з-за таго, што ён праязджаў занадта блізка. Але ўсё адно, на яго думку, здарэнне небяспечнае, бо недалёка знаходзіцца санаторый "Рамантыка".



Неўзабаве бабёр пакінуў сваё сховішча. Кажуць, што яго бачылі ў раёне дачнага пасёлка.



Нагадаем, год таму ў Камянецкім раёне на Брэстчыне адбылася падобная гісторыя. Тры рыбакі пабачылі каля дарогі бабра і захацелі з ім сфатаграфавацца. Па словах мужчын, калі яны падышлі бліжэй, то бабёр накінуўся на аднаго з сяброў і двойчы укусіў у нагу. Пацярпелы памёр ад артэрыяльнага крывацёку да прыезду медыкаў.



Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі