У Гомелі не працуюць амаль усе “маршруткі”
90% маршрутных таксовак спынілі сваю працу з 1 студзеня ў Гомелі. Мясцовыя чыноўнікі звязваюць гэта з неабходнасцю пераафармлення ўладальнікаў таксовак – індывідуальных прадпрымальнікаў – у юрыдычныя асобы. Нагадаем, у адпаведнасці з указам прэзідэнта № 760, які пачаў
дзейнічаць з Новага года, ІП забаронена прымаць на працу асобаў, якія
не з’яўляюцца іх блізкімі сваякамі. У выніку гаспадары многіх
“маршрутак” спынілі працу.
БелаПАН
БелаПАН