У Гомелі рыхтуюцца сходы па агітацыі супраць аднаго з кандыдатаў
Нягледзячы на маразы, што прыйшлі ў Гомель з першым каляндарным днём зімы, агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты, якая праходзіць на вуліцах горада, не спынілася, а, наадварот, актывізавалася. Калі раней можна было бачыць пікеты толькі камандаў альтэрнатыўных кандыдатаў, дык цяпер з'явіліся пікеты, якія агітуюць за дзейнага кіраўніка дзяржавы.
Таксама на вуліцах Гомеля пачалі раздаваць ўлёткі з інфармацыяй пра запланаваныя "групай выбаршчыкаў" на 10 і 12 снежня "сходы па агітацыі супраць А. Лукашэнкі".
Што датычыць распаўсюду друкаванай прадукцыі кандыдатаў, то месца ля прыпынкаў ім вызначылі столькі, што часам улёткі перакрываюць адна другую.