У Гомелі судзяць хлопца, які параніў нажом антыфашыста
У судзе Савецкага раёна Гомелю ў сераду пачаўся судовы працэс па абвінавачванню 20-гадовага мясцовага жыхара ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання. Вечарам 2 ліпеня 2008 года ён ударыў нажом у грудзі 25-гадовага прыхільніка руху антыфашыстаў. Малады чалавек быў шпіталізаваны.
Відавочцы таго здарэння сцвярджалі, што на групу антыфашыстаў, якія вярталіся з канцэрта, напалі мясцовыя неафашысты. Адзін з лідэраў апошніх, які наносіў удар нажом, быў затрыманы міліцыяй адразу пасля бойкі. Для яго гэта будзе ўжо трэцяя судзімасць. Аднак у праваахоўных органах адзначылі, што не валодаюць інфармацыяй пра прыналежнасць гэтага хлопца да якой-небудзь арганізацыі.
БелаПАН