У Гродне разбіўся насмерць угоншчык

45-гадовы малдаванін на ўгнаным аўтамабілі разбіўся насмерць у Гродне. Ліхача на "Жыгулях" супрацоўнікі ДАІ заўважылі на трасе Мінск-Гродна. Ён рухаўся ўвечары з боку Скідаля ў Гродна, не ўключаючы фар. Калі патруль ДАІ вырашыў спыніць машыну для праверкі, кіроўца "Жыгулёў" павялічыў хуткасць і панёсся ў бок абласнога цэнтра. Пры гэтым на дарозе аўтамабіль віляў з боку ў бок, чым ствараў пагрозу жыцця і здароўю іншых удзельнікаў руху. На патрабаванні патрульнай машыны спыніцца кіроўца не рэагаваў.

Ужо ў Гродне на першым жа скрыжаванні з ажыўленым рухам "Жыгулі", якія ехалі на чырвоны сігнал светлафора, сутыкнуліся з "Рэно". Чацвёра маладых людзей у "Рэно" сур'ёзна не пацярпелі, адзначае БЕЛТА. А вінаваўца ДТЗ атрымаў вельмі цяжкія траўмы, ад якіх праз паўтары гадзіны сканаў у лякарні. Высветлілася, што машыну ён скраў з дачнага ўчастку ў Лідскім раёне.

Зараз вядзецца экспертыза, якая адкажа на пытанне, ці быў кіроўца-ліхач п'яным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі