У Гродне злавілі расіяніна з фальшывымі рэцэптамі на лекі

Падробленыя рэцэпты, якія расіянін хацеў атаварыць у Гродне

Падробленыя рэцэпты, якія расіянін хацеў атаварыць у Гродне / УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Гродне на грамадзяніна Расіі пачалі крымінальную справу за фальшывыя рэцэпты, паведамляе мясцовая міліцыя.

30-гадовы расіянін падрабіў 10 рэцэптаў на прэпарат "Прэгабалін" (супрацьэпілептычны і супрацьтрывожны сродак). Ён спрабаваў купіць па іх лекі ў дзвюх гродзенскіх аптэках, але там распазналі фальшыўку.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да двух гадоў абмежавання волі.

Таксама ў міліцыі кажуць, што па выніках рэйду па аптэках пачалі яшчэ адну крымінальную справу, але яе дэталі не раскрываюць.

Падчас спецпраграмы "Допінг" супрацоўнікі наркакантролю разам з іншымі сілавікамі правялі маніторынг 142 медустаноў і 97 памяшканняў, дзе захоўваюцца і выкарыстоўваюцца лекі, якія маюць у складзе наркотыкі. Выяўленыя парушэнні запатрабавалі ліквідаваць. Таксама міліцыянты канфіскавалі 133 бланкі рэцэптаў з прыкметамі падробкі, па якіх былі выдадзеныя прэпараты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі