У Гродзенскай і Віцебскай абласцях падаражэў праезд у грамадскім транспарце
У Гродзенскай і Віцебскай абласцях падаражэў праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце. Гродзенскі аблвыканкам прыняў адпаведнае рашэнне 20 лістапада, Віцебскі — 22 лістапада. У сераду яны былі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У згаданых абласцях падаражанне праезду склала 5 капеек. Цяпер талон каштуе 55 капеек, а калі яго купляць у кіроўцы — 65. Некалькі дзён таму такое ж падаражанне праезду ў грамадскім транспарце адбылося ў Мінскай вобласці. Плануецца яно і ў Мінску. Новы старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў, што "гэтае пытанне неабходна дэталёва прапрацаваць". Што гэта можа азначаць, пакуль невядома. Паведамлялася, што да канца года праезд падаражэе на 5 капеек (папярэдні раз ён падаражаў у сталіцы 1 лістапада 2017 года).