У Гродзенскай вобласці ўпершыню з 2020 года выраслі інвестыцыі
Вобласць змагла прыцягнуць летась амаль 294 мільёны долараў інвестыцый, ілюстрацыйнае фота
Летась у Гродзенскай вобласці ўпершыню з 2020 года вырас аб'ём інвестыцый, піша Honda.life са спасылкай на звесткі абласнога статыстычнага ўпраўлення.
Летась у вобласць прыцягнулі амаль 294 мільёны долараў замежных інвестыцый. "Але нават з улікам росту інвестыцый менш, чым было 10 гадоў таму. І гэта без папраўкі на інфляцыю", адзначае рэсурс.
Для параўнання ў рэкордным 2019 годзе вобласць здолела атрымаць 438,5 мільёнаў долараў, гэта значыць на траціну больш, чым атрымала ў 2023-м. З 2020 года аб'ём інвестыцый падаў: у 2020 было прыцягнута 430,1 мільёнаў, у 2021 — 258 мільёнаў, у 2022 — 225 мільёнаў. У тыя гады асноўнымі інвестарамі былі арганізацыі з Аўстрыі, Кіпра, Літвы і Польшчы. Цяпер — з Кіпра (36,2%), Расіі (22,9%) і Нідэрландаў (10,8%). Большая частка інвестыцый — 82,7% (амаль $243 млн) — гэта прамыя замежныя інвестыцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.