У Каменнай Горцы ў Мінску адкрылі новую паліклініку (фота, відэа)

У Каменнай Горцы ў Мінску адкрылі новую паліклініку (фота, відэа)

У пятніцу, 4 лістапада, у Каменнай Горцы ў Мінску адкрылі новую паліклініку, якая атрымала № 40 (вуліца Люцынская, 3). Яна пабудаваная па арыгінальным праекце. У адкрыцці паўдзельнічаў памочнік кіраўніка дзяржавы, галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон.

Медыцынскую дапамогу ў паліклініцы будуць аказваць 45 тысячам жыхароў мікрараёна, а таксама Дамброўкі і былой вёскі Масюкоўшчына. Яе штат цалкам укамплектаваны. Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", сярод урачоў і медсясцёр шмат моладзі.

У сталіцы плануецца пабудаваць яшчэ тры паліклінікі — у Лошыцы, Сухарава і ва Уруччы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі