У касцёле ў Солах зафарбавалі роспіс з Варшаўскай бітвай 1920-га

Фрэску зафарбоўваюць / facebook.com
Фрэску зафарбоўваюць / facebook.com

У касцёле ў Солах у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці зафарбавалі роспіс з Варшаўскай бітвай 1920-га (у ёй польскія войскі разграмілі бальшавікоў і пагналі іх на ўсход). Фотаздымкі з'явіліся ў Facebook. Прыбраць фрэску патрабавалі прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі.

Як піша katolik.life, роспіс ужо зафарбоўвалі пры савецкай уладзе, але аднавілі ў незалежнай Беларусі. Цяпер гісторыя паўтараецца — улады запатрабавалі яго прыбраць з храма. Перад гэтым на БТ выйшаў сюжэт прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай, якая пабачыла ў фрэсцы "заклік да распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы", паколькі там забіваюць савецкіх салдат.

Гэта чарговая акцыя ў рэчышчы антыпольскай прапаганды ў Беларусі. Мінулы год адзначыўся барацьбой уладаў РБ з магіламі ўдзельнікаў польскай Арміі Крайвай і помнікамі, утсаляванымі ў іх памяць. З касцёла ў Солах яшчэ ў 2021-м знялі шыльду са згадкай байцоў АК. Сёлета абураўся роспісам у касцёле і дэпутат-прапагандыст Ігар Марзалюк.

У касцёле ў Солах зафарбавалі роспіс з Варшаўскай бітвай 1920-га
facebook.com
У касцёле ў Солах зафарбавалі роспіс з Варшаўскай бітвай 1920-га

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі