У Кіеве закідалі яйкамі будынак амбасады Расіі
Каля расійскай амбасады ў Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Удзельнікі акцыі закідалі яйкамі, а потым і камянямі будынак амбасады. Пры гэтым пратэстоўцы выкрыквалі лозунгі ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы, якую судзяць у Расіі.
Па словах прэс-сакратара амбасады Алега Грышына, у акцыі прыняло ўдзел каля 100 чалавек.
па звестках украінскіх СМІ, акцыя пратэсту адбылася таксама перад расійскім консульствам у Харкаве. Для бяспекі будынак быў ачэплены ўкраінскімі праваахоўнікамі.
Перад гэтым, у ноч на 6 сакавіка, невядомыя ў Кіеве закідалі амбасаду дымавымі шашкамі і фаерамі. Таксама яны пашкодзілі аўтамабілі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі амбасады. Ахова амбасады зрабіла два папераджальныя стрэлы.
Украінская паліцыя пачала крымінальную справу за хуліганства. А расійская амбасада накіравала ўкраінскаму МЗС ноту пратэсту.