У кіраўніка "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі прайшоў ператрус
Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё
Дома ў старшыні грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоля Шумчанкі 24 жніўня прайшоў ператрус. Яго правяралі на прадмет датычнасці да крымінальнай справы, якую вядзе Следчы камітэт. Пра гэта Шумчанка напісаў у сваім акаўнце ў "Фэйсбуку".
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва" ўлады збіраюцца ліквідаваць. Пазоў пра гэта ў Вярхоўны суд падаў Мінюст. У канцы ліпеня разліковы рахунак "Перспектывы" быў арыштаваны.
У каментары Еўрарадыё Шумчанка адзначыў, што "Перспектыва" "з'яўляецца адным з самых актыўных, дзейсных для малога бізнесу ў адстойванні правоў і інтарэсаў, і найстарэйшых прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, дзейнасць якога працягваецца амаль 19 гадоў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.