У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва"

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва"

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва". Мінюст падаў у Вярхоўны суд адпаведны іск. Пра гэта напісаў у Facebook кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка. Падрабязнасці іска невядомыя, паколькі грамадскае аб'яднанне яшчэ не атрымала дакументы.

Шумчанка адзначае, што "Перспектыва" "з'яўляецца адным з самых актыўных, дзейсных для малога бізнэсу ў адстойванні правоў і інтарэсаў, і найстарэйшых прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, дзейнасць якога працягваецца амаль 19 гадоў".

У канцы ліпеня стала вядома пра арышт з ініцыятывы Следчага камітэта разліковага рахунку грамадскага аб'яднання.

Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка неаднаразова (у тым ліку і падчас "Вялікай размовы") выказваўся пра індывідуальных прадпрымальнікаў і намер "навесці парадак" у пытанні іх падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі