У Курапатах усталявалі фундамент пад мемарыяльны знак

У Курапатах усталявалі фундамент пад мемарыяльны знак

Працы па добраўпарадкаванні Курапатаў на месцы, дзе ўсталююць памятны знак, мусяць завяршыцца да 15 лістапада. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміў майстар будаўнікоў. 

На ўзвышшы, вядомым пад назвай "Галгофа", ужо залілі фундамент для афіцыйнага мемарыяльнага знаку. Цяпер падмурак закрыты плёнкай.

Дарэчы, ужо ў гэтую нядзелю ў Курапатах пройдзе традыцыйнае шэсце і мітынг, прымеркаваны да Дзядоў — дня памяці продкаў. 

Разам з тым на ўскраіне Курапатаў працягваюцца пікеты супраць рэстарана "Поедем поедим".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі