У Магілёве дазволены мітынг супраць скасавання ільготаў
Магілёўскі
гарвыканкам даў дазвол на правядзенне 1 чэрвеня мітынгу і пікету супраць праэкту
закона аб адмене льготаў.
11 траўня кіраўнікі абласных філіяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі Працы і Партыі Камуністаў Беларускай падалі ў выканкам Магілёва запрос аб правядзенні мітынгу. 28 траўня яны атрымалі адказ з дазволам.
Меркаванае
месца правядзення мітынгу – пляцоўка каля Дома Культуры, амаль на ўскраіне
горада. Зараз заяўнікі прапаноўваюць магілёўскай моладзі далучыцца да
мерапрыемства, разам заняцца яго падрыхтоўкай і правядзеннем.