У Магілёве сем ліцэістак атруціліся невядомым рэчывам

Дзяўчынкі падчас перапынку на трэцім паверсе ліцэя адчулі пах нейкага рэчыва. Праз нейкі час у іх з’явіліся галавакружэнне і галаўны боль. У выніку ўсе яны былі шпіталізаваныя з вострым інгаляцыйным атручваннем.

Спецыялісты мяркуюць, што невядомае рэчыва нехта наўмысна распыліў з балончыка. У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца праверка, перадае “Радыё Магілёў”

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі