У Маскве не пацвярджаюць спыненне паставак нафты ў Беларусь

Перамовы аб пастаўках і транзіце нафты праз Беларусь у цяперашні час працягваюцца, транзіт ідзе ў поўным аб'ёме, цытуе словы памочніка міністра энергетыкі Расіі Ірыну Есіпаву РИА Новости. Нагадаем, агенцтва Reuters у нядзелю паведаміла са спасылкай на неназваныя крыніцы, што на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы нафта не паступае з 1 студзеня, але яны маюць дастаткова запасаў — прыкладна на тыдзень. Аднак РИА Новости не здолела атрымаць пацверджання гэтай інфармацыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі