У Маскве заявілі, што будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе па графіку
Будаўніцтва Беларускай АЭС, якім займаюцца і расійскія спецыялісты, ідзе ў строгай адпаведнасці з графікам. Пра гэта 15 снежня заявіў Уладзімір Пуцін. Тэма АЭС уздымалася на перамовах у Маскве Аляксандра Лукашэнкі і расійскага прэзідэнта.
Пуцін нагадаў, што запуск першага энергаблока Беларускай АЭС запланаванае на 2018 год, другога — на 2020 год. Ён назваў гэтае будаўніцтва важнейшым беларуска-расійскім інвестыцыйным праектам.
Нагадаем, атамная станцыя будуецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі праект стварэння ваеннай базы ў Беларусі
Фота: tass.ru