У Мастоўскім раёне маршрутка ўрэзалася ў трактар. Ёсць пацярпелыя

Фота з месца аварыі

Фота з месца аварыі / @pul4region

6 красавіка маршрутка "Брэст — Гродна" ўрэзалася ў трактар. Ёсць пацярпелыя, у тым ліку дзеці, — паведамляе прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося ў Мастоўскім раёне на трасе Р-44 паміж Лунай і Свіслаччу. На неабазначаным скрыжаванні ля павароту на вёску Жылічы кіроўца маршруткі пайшоў на абгон трактара МТЗ з цыстэрнай. Аднак трактар у гэты момант пачаў паварочваць налева. Адбылося сутыкненне, маршрутка перакулілася на левы бок.

Разам з кіроўцай у салоне маршруткі знаходзілася 20 чалавек. Дзесяць пацярпелі, у тым ліку двое дзяцей. Дзевяць чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцы Гродна. Стан усіх ацэньваецца як стабільны, пагрозы жыццю няма.

На месцы ДТЗ працуюць следча-аператыўныя групы. Вырашаецца пытанне ўзбуджэння крымінальнай справы. Па папярэдняй інфармацыі рамянямі бяспекі ніхто з пасажыраў не карыстаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі