У матчы Кубка ЕГФ гандбалісты мінскага СКА перамаглі дацкі "Б'ерынгбро"
У другім крузе групавога этапа Кубка ЕГФ гандбалісты мінскага СКА ў хатнім матчы перамаглі дацкі клуб "Б'ерынгбро" — 28:25.
Практычна на працягу ўсёй гульні беларускія спартоўцы трымалі ініцыятыву ў сваіх руках. У першай палове гульні нашы гандбалісты выйшлі наперад з лікам 12:8, але да перапынку госці аднавілі раўнавагу — 13:13. Затое ў другім тайме беларускія спартоўцы вярнулі сабе ініцыятыву і атрымалі другую перамогу на групавым этапе турніру.
Як інфармуе сайт мінскага клуба, найлепшы вынік паказаў Аляксандр Пацыкайлік — 8 галоў.
Становішча камандаў у групе С выглядае так: "Б'ерынгбро" — 6 очков (4 гульні), "Сен-Рафаэль" — 5 (4), СКА — 4 (4), "Вінтэртур" — 1 (4).