У Мінску прайшло шэсце "Беларусь за Расію" са "сцягамі ЛНР, ДНР, Сербіі, СССР"

На мітынгу​ "Za Россию" / Еўрарадыё​
На мітынгу​ "Za Россию" / Еўрарадыё​

У цэнтры Мінска прайшоў мітынг са сцягамі РБ, РФ, СССР. Невялікая колькасць людзей сабралася на плошчы Незалежнасці і рушыла ў бок плошчы Перамогі. Наша чытачка даслала фотаздымкі ў рэдакцыю і спытала ў чым сэнс гэтага дзейства:

— Яны стаяць і крычаць "Хрыстос уваскрэс". Што гэта, чаму гэта прысвечана? Сёння нейкае свята? У Вікіпедыі сёння гадавіна смерці Гітлера. Але з гэтай нагоды хадзіць з расейскім сцягам ў цэнтры Мінска? — напісала чытачка Вікторыя.

В Минске прошло шествие "Беларусь Zа Россию" с "флагами ЛНР, ДНР, Сербии, СССР"

Высветлілася, што мітынг у цэнтры Мінска афіцыйна ўзгоднены з уладамі. Афіцыйная назва — "Za Россию". Удзельнікаў шэсця, якіх сабралася няшмат, збіралі з розных гарадоў краіны. Аб'ява аб гэтым была апублікавана ў сацыяльнай сетцы Укантакце. "Флаги России, Беларуси, Сербии, ЛНР, ДНР, СССР, Победы — приветствуются", — сказана ў аб'яве.

В Минске прошло шествие "Беларусь Zа Россию" с "флагами ЛНР, ДНР, Сербии, СССР"

Таксама адна з удзельніц мітынгу вяла прамую трансляцыю ў TikTok, дзе распавяла, што гэта "мітынг за свет без нацызму, за Расею, за Беларусь". Акрамя таго, яна сцвярджае, што на пр. Незалежнасці на яе нібыта напалі з пярцовым балончыкам і называлі фашысткай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі