У Мінэканомікі абмеркавалі ўвядзенне для ІП мытнага афармлення тавараў

Увядзенне з 1 студзеня 2009 года мытнага афармлення тавараў, якія індывідуальныя прадпрымальнікі ўвозяць для рэалізацыі ў Беларусі з Расіі, было абмеркаванае ў Міністэрстве эканомікі. Там сёння засядала працоўная група па падрыхтоўцы прапановаў для вырашэння праблемных пытанняў дзейнасці ІП і унітарных прадпрыемстваў. На думку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і саветаў ІП, праходжанне мытных працэдураў, разлічаных "на буйных удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці", якія стабільна працуюць, стане невырашальнай праблемай для індывідуальных прадпрымальнікаў. ІП будзе праблематычна перайсці з адзінкавага імпарту разнастайных тавараў, якія яны набываюць на расійскіх рэчавых рынках, да буйнога оптавага гандлю аднатыпнай прадукцыяй.

У сувязі з гэтым была выказаная прапанова пра часовае захаванне для ІП вызвалення ад мытнага афармлення альбо яго паэтапным уводзе на асобныя групы тавараў.

Удзельнікаў паседжання праінфармавалі пра вынікі працы па арганізацыі эксперыментальнага ўвозу некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі партый спажывецкіх тавараў з Турцыі, адзначае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі