У Мінскім раёне зарэгістравалі больш за 20 выпадкаў захворвання на адзёр

На адзёр пераважна хварэюць дзеці

На адзёр пераважна хварэюць дзеці / vk.com

У Мінскім раёне за першыя тры месяцы 2024 года зарэгістравалі больш за 20 выпадкаў захворвання на адзёр. 15 чалавек шпіталізаваныя ў інфекцыйную бальніцу Мінска, паведамляе Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

На адзёр пераважна хварэюць дзеці, якія не маюць прафілактычных прышчэпак. У Мінскім жа раёне больш за палову хворых — дарослыя. Медыкі называюць прычынай "другасныя вакцынальныя няўдачы" — страту абарончага ўзроўню антыцелаў.

Раней Мінаховы здароўя паведамляла, што па Беларусі зарэгістравалі сотні выпадкаў адру, значную частку — на Брэстчыне.

Уздым захворвання на адзёр у Беларусі пачаўся напрыканцы 2023 года на фоне сыходу пандэміі каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі