204 выпадкі адру зарэгістравана ў Беларусі — Мінздароўя

Адзёр, ілюстрацыйнае фота

Адзёр, ілюстрацыйнае фота / cmei.com.ua

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 204 выпадкі адру. Такую лічбу назваў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

Больш за ўсё такіх выпадкаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці — 62% ад агульнай колькасці. Другое месца займае Магілёўская вобласць з 16%, на трэцім месцы ідзе Гродзенская.

"У Брэсцкай вобласці сітуацыя па адру звязаная ў тым ліку з рэлігійнымі суполкамі. Гаворка ідзе пра заўзятых адмоўнікаў ад вакцынацыі", — цытуе словы Тарасенкі прэс-служба Мінздароўя.

43% хворых — гэта дзеці ад 7 да 17 гадоў, а 30% — людзі ад 18 да 40 гадоў.

Гаворачы пра выпадак адру, зарэгістраваны ў Лідскім раёне, лекар заявіў, што гэта чалавек, які прыехаў з суседняй вобласці. "Так як ён кантактаваў з 15 людзьмі, то зараз усе яны зарэгістраваныя як кантакты з захварэлым. У сувязі з тым, што захворванне вельмі кантагіёзнае, усе гэтыя пацыенты з падазрэннем на адзёр шпіталізаваныя ў інфекцыйнае аддзяленне раённай бальніцы", — тлумачыць Тарасенка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі