Чаму адзёр вяртаецца пасля пандэміі COVID-19

Корь — симптомы и причины

Сітуацыя з адром насцярожвае / Еўрарадыё

Успышка захворвальнасці на адзёр, пра якую ўжо не першы месяц гавораць у Беларусі, — праблема для ўсёй Еўропы. Не ў апошнюю чаргу эпідэмія пачалася праз падзенне ўзроўню даверу да дзіцячай вакцынацыі, што прывяло да парушэнняў рэгулярных праграмаў імунізацыі. На фоне супрацькавідных абмежаванняў, перагрузкі медыцынскіх сістэм, страху заражэння і ўплыву дэзінфармацыі, амаль мільён дзяцей у рэгіёнах Еўропы і Цэнтральнай Азіі прапусцілі магчымасць атрымаць неабходныя вакцынацыі.

Корь в Беларуси

Узровень першаснай вакцынацыі ад адру ў гэтым рэгіёне знізіўся з 96% у 2019 годзе да 93% у 2022 годзе. Як вынік, колькасць выпадкаў захворвання на адзёр у Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў 2023 годзе ўзляцела на 3000% у параўнанні з мінулым годам.

Лекары прызнаюць, што сістэмы аховы здароўя Еўропы і Цэнтральнай Азіі сутыкнуліся з чарговым выклікам, адной і з прычын якога стала пандэмія COVID-19. Менавіта ў перыяд пандэміі 931 000 дзяцей прапусцілі вакцынацыю. Паводле справаздачы ЮНІСЕФ на зніжэнне ўзроўню вакцынацыі паўплывала некалькі фактараў.

Перагружанасць службаў аховы здароўя: Лакдаўны, абмежаванні наведванняў, перагружанасць медыцынскага персаналу падчас пандэміі маглі парушыць рэгулярныя службы вакцынацыі, што абмежавала магчымасці бацькоў прыводзіць дзяцей на рэгулярныя агляды і прытрымлівацца звыклага календара прышчэпак.

Страх заражэння: На паводзіны бацькоў таксама мог уплываць страх заразіць дзіця падчас рэгулярнага наведвання лекара.

Праблемы з вытворчасцю і пастаўкай вакцын: Пандэмія парушыла глабальныя ланцужкі паставак, закранаючы даступнасць вакцын і іншых рэсурсаў аховы здароўя ў некаторых рэгіёнах.

Дэзінфармацыя і няўпэўненасць у вакцынах: Разам з пандэміяй адбыўся рост дэзінфармацыі і недаверу да вакцынаў. Бацькі апынуліся сам-насам з валам праўдзівай і ілжывай інфармацыі аб вакцынах, у якім нават спецыялісту складана разабрацца.

Сёння перад медыцынскай супольнасцю стаіць дзве вельмі важныя задачы. Першая — нагнаць прапушчаныя за час пандэміі вакцынацыі, што зрабіць даволі складана, паколькі прыйдзецца пераконваць бацькоў, чые дзеці выпалі са стандартнага прышчэпачнага календара, пасоўваць вакцынацыю або ставіць прышчэпкі пазапланава. Другая задача — забяспечыць доступ нованароджаных і немаўлят да 11 месяцаў да імунізацыі. Выкананне гэтых задач ўскладняецца тым, што абедзве запатрабуюць дадатковых бюджэтных выдаткаў пры тым, што сусветная эканоміка ўсё яшчэ з цяжкасцю ачомваецца пасля крызісу, выкліканага пандэміяй.

Жэня Снежкіна, Медыясетка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі