Сёлета ў Беларусі зарэгістравалі ўжо 160 выпадкаў адру

"У цяперашні час сітуацыя па захворванні на адзёр... кантралюемая"

"У цяперашні час сітуацыя па захворванні на адзёр... кантралюемая" / vk.com

Сёлета ў Беларусі 160 чалавек захварэлі на адзёр (на пачатак снежня было 140 выпадкаў). 75% з іх не былі прышчэплены ці не былі ўпэўненыя ў тым, што атрымлівалі прышчэпку, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Там сцвярджаюць, што "ў цяперашні час сітуацыя па захворванні на адзёр у Рэспубліцы Беларусь кантралюемая".

Захварэлі ў асноўным жыхары Мінска і Мінскай вобласці, а таксама Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Адзначаецца, што ў 2023 годзе больш хварэюць дзеці. У Мінаховы здароўя наракаюць на іх бацькоў, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі.

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца ў нашай краіне з лістапада. Да таго часу было зарэгістравана каля паўсотні выпадкаў захворвання. Узніклі перабоі з вакцынай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі