У Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 140 выпадкаў адру
Укол, ілюстрацыйнае фота
У 2023 годзе ў Беларусі зарэгістравана ўжо больш за 140 выпадкаў адру, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца ў нашай краіне з лістапада. Ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў (паўмесяца таму было 59). Цяпер захворванне зарэгістраванае ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях і сталіцы.
48% захварэлых — гэта дзеці да 18 гадоў (больш за 40% — дзеці да 1 года). Сярод дарослых пацыентаў 37% складаюць людзі ва ўзросце 20-49 гадоў.
Медыкі падкрэсліваюць, што 74% хворых — гэта не прышчэпленыя альбо тыя, хто не мае звестак пра вакцынацыю ў анамнезе.
Сярод хворых дзяцей не прышчэпленыя складаюць амаль 90% (не дасягнулі ўзросту вакцынацыі ці не прышчэпленыя з-за адмовы бацькоў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.