За студзень у Мінску выявілі дзесяць выпадкаў адру
У Беларусі фіксуюць усё новыя выпадкі адру, ілюстрацыйнае фота
За сёлетні студзень у Мінску выявілі дзесяць выпадкаў захворвання на адзёр. Такую лічбу інфармагенцтву "Мінск-Навіны" назвала галоўная лекарка Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іна Кандрэскул.
Агулам у сталіцы адзёр быў лабараторна пацверджаны прыкладна ў сотні пацыентаў. Большасць выпадкаў зафіксавалі ў лістападзе і снежні.
Як заяўляе Кандрэскул, уздым захворвання на адзёр у Беларусі пачаўся напрыканцы 2023 года на фоне сыходу пандэміі каранавіруса. Па яе словах, узбуджальнікі некаторых інфекцыйных захворванняў займаюць сваю ранейшую нішу дакавіднага перыяду.
Днямі Мінздароўя паведамляла, што агулам па краіне цяпер зафіксавана 204 выпадкі адру. Найбольшая колькасць захварэлых фіксуецца ў Брэсцкай вобласці — 62%. Лекары тлумачаць гэта тым, што многія жыхары гэтага рэгіёна з рэлігійных меркаванняў адмаўляюцца ад вакцынацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.