У Мінску адбыўся забег немаўлятаў ва ўзросце да 11 месяцаў

20 лістапада ў мінскім кінатэатры "Перамога" ўпершыню ў Беларусі адбылася акцыя "Бэбі Рэйс" — забег немаўлятаў ва ўзросце да 11 месяцаў.
Яна была прымеркавана да дня прыняцця Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. "Бэбі Рэйс" праводзіўся ў трох узроставых групах: 9, 10 і 11 месяцаў. У ім узялі ўдзел 68 немаўлятаў.

Па індывідуальных дарожках яны павінны былі пераадолець адлегласць у пяць метраў як мага хутчэй. Як адзначылі арганізатары, гэтая акцыя выклікала вялікую цікаўнасць у бацькоў, таму ў будучыні "Бэбі Рэйс" плануецца праводзіць штогод.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі