У Мінску гарэў заапарк, загінула сама меней 7 жывёл

Ужо а 4.12 ратавальнікі прыбылі на тэрыторыю звярынца, размешчанага па вуліцы Ташкенцкай. Да гэтага моманту дах будынку міні-экзатарыума на агульнай плошчы 70 квадратных метраў гарэў адкрытым полымем, агонь распаўсюдзіўся ўнутры памяшканняў. Пажар ліквідавалі а 4.53.



Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі сем жывёлаў — тры вожыкі, дзве львінахвостыя макакі, яванская макака і плямістая генета. Дзякуючы дзеяннямі супрацоўнікаў МНС, удалося ўратаваць ад знішчэння міні-экзатарыум і астатніх жывёл, якія ў ім утрымліваліся.



Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе сайт МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі