У Мінску міліцыя шукае тэлефоннага тэрарыста

Мінская міліцыя шукае невядомага, які ў пятніцу каля 18-й гадзіны паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў будынку бізнес-цэнтра "Вэлком" на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Як паведамляла Еўрарадыё, былі эвакуяваныя 100 чалавек, 10-павярховы будынак ачапілі міліцыянеры і АМАПаўцы, перакрылі і вуліцу. На месцы працавалі сапёры, якія нічога падазронага не знайшлі.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", аператыўнікі спрабуюць устанавіць асобу тэлефоннага тэрарыста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі