У Мінску на выбарчым участку збіты і затрыманы аператар Андрэй Козел

У Мінску на выбарчым участку збіты і затрыманы аператар Андрэй Козел

У Мінску на адным з выбарчых участкаў у Цэнтральным раёне збіты і затрыманы тэлеаператар Андрэй Козел. Відавочцы кажуць, што гэта адбылося падчас падліку галасоў на мясцовых выбарах. У Козела траўма галавы. Вольга Чайчыц піша ў Facebook, што “ягонай галавой разбілі шкло”. Яго завезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы, вінавацяць у нападзе на міліцыянераў.

Вядома, што Козел у якасці журналіста-фрылансера супрацоўнічае з польскім тэлеканалам “Белсат”.

У Мінску на выбарчым участку збіты і затрыманы аператар Андрэй Козел
Андрэй Козел на здымку крайні злева. Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі