У Мінску пачалі прадаваць брыльянты беларускай вытворчасці

У Мінску пачалі прадаваць брыльянты беларускай вытворчасці

Ювелірныя вырабы з беларускімі брыльянтамі пачалі прадаваць у Мінску. Прэзентацыя прадукцыі адбылася ў сталіцы 4 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыла падчас прэзентацыі намесніца кіраўніка справамі прэзідэнта Надзея Каткавец, у нашай краіне атрымалася стварыць умовы, якія дазваляюць вырошчваць дыяманты, каб яны не адрозніваліся па сваіх характарыстыках ад прыродных.

У продажы з’явіся пярсцёнкі і завушніцы з беларускімі брыльянтамі. Каштуюць яны ў 2-2,5 разы танней, чым замежныя, з прыродных брыльянтаў.

Цяпер разглядаецца магчымасць экспарту прадукцыі ў ЗША і Індыю.

Лабараторыя па вырошчванні дыямантаў знаходзіцца ў Атоліне пад Мінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі