У Мінску спынілі яшчэ адну выставу — цяпер пра "Чорны квадрат" Малевіча

На выставе ў гонар 110-годдзя "Чорнага квадрата"

На выставе ў гонар 110-годдзя "Чорнага квадрата" / facebook.com/mastatstva

У Мінску ўсяго тры дні працавала экспазіцыя, прысвечаная 110-годдзю "Чорнага квадрата" Казіміра Малевіча. Выставу "1,10 квадрата" часова закрылі "па тэхнічных прычынах", паведамляе фэйсбук-акаўнт Палаца мастацтваў, у вялікай зале якога яна праходзіла.

У экспазіцыі былі прадстаўленыя абстрактныя карціны. Што менавіта стала прычынай прыпынення працы выставы — не паведамляецца.

"Чорны квадрат" — бадай, самая вядомая праца мастака-супрэматыста Казіміра Малевіча і адна з самых вядомых карцін у гісторыі мастацтва. Малевіч належыў да Віцебскай школы жывапісу, якая аформілася ў першай чвэрці XX стагоддзя.

5 лютага ў Беларусі спыніць працу яшчэ адна выстава — прысвечаныя 100-годдзю Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Яна мусіла працаваць да 5 траўня.

"Самі думалі, што будзе даўжэй, але так выйшла", — заявілі супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, дзе праходзіць выстава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі