У Мінску з плаваючай крыгі выратавалі сабаку

Каб дабрацца да сабакі, ратавальнік поўз па лёдзе

Каб дабрацца да сабакі, ратавальнік поўз па лёдзе / mgoosvod.by

У Мінску з плаваючай крыгі выратавалі сабаку. Здарэнне адбылося на вадасховішчы "Дразды". Мясцовай ратавальнай станцыі паведамілі, што ў цэнтры возера на крызе знаходзіцца сабака. Каб дабрацца да яго, ратавальнік поўз па лёдзе. Жывёла была напалоханая, але паслухмяна пайшла на спецсродак "Марс" на паветранай падушцы. На ім сабаку і давезлі да берага. Дарэчы, там яго чакаў гаспадар, які назіраў за выратавальнай аперацыяй, паведамляе БЕЛТА.

У перыяд раставання лёду падобныя аперацыі нярэдкія, яны праходзяць у розных рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Лепельскім і Гомельскім раёнах выратавалі казуляў, якія трапілі ў палонкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі