У Лепелі ратавальнікі выцягнулі з палонкі казулю
Для выратавання казулі скарысталі спецыяльную дошку і вяроўкі
У Лепелі ўчора ратавалі казулю. Жывёліна правалілася пад лёд і не магла выбрацца. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які працаваў на ўчастку непадалёк.
Супрацоўнікі МНС выцягнулі казулю і з дапамогай выратавальнай дошкі і вяровак выцягнулі на бераг. Далей жывёлай займаліся ўжо ветэрынары раённай ветстанцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.