Сімвалам будучага года ў Мінскім заапарку стала Гаргона

Пітон Гаргона — сімвал будучага года

Пітон Гаргона — сімвал будучага года / СТБ

Мінскі заапарк прадставіў сімвал 2025 года. Ім стала самка каралеўскага пітона па мянушцы Гаргона, перадае дзяржтэлеканал СТБ.

Гаргона жыве ў заапарку з 2016 года, там кажуць пра яе спакойны нораў і эфектную афарбоўку.

У заапарку прызнаюцца, што выбраць сімвал новага года было няпроста, бо насельнікаў у тэрарыуме багата.

"Тут, у экзатарыуме, у нас прадстаўленыя віды не атрутныя ў асноўным. Ёсць у нас яшчэ тэрарыум, там прадстаўлены атрутныя, такія як кобра. Карыстаюцца цікавасцю ў наведвальнікаў яны, безумоўна", — расказвае метадыст Мінскага заапарка Ксенія Лазоўская.

2025-ы — год Зялёнай Змяі, таму для яго ідэальна пасавала б кітайская куфія — рэптылія з ярка-зялёнай луской, але яна атрутная. А сімвал года павінен быць бяспечным, бо яго паказваюць шырокай публіцы. Таму выбар спыніўся на самцы каралеўскага пітона. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі