У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю
Ратавальнікі выцягнулі казулю з вады і даставілі яе на бераг
У Гомельскім раёне з Сожа ратавальнікі выцягнулі казулю, якая правалілася пад лёд. Здарэнне адбылося ўдзень у аўторак каля аграгарадка Бабовічы. Калі ратавальнікам пра яго стала вядома, яны выехалі на месца.
Высветлілася, што казуля правалілася пад лёд на адлегласці 15 метраў ад берага. Самастойна выбрацца з вады яна не магла. Ратавальнікі падплылі да казулі з дапамогай выратавальнай дошкі, выцягнулі яе з вады і даставілі на бераг. Выратаваную жывёлу перадалі для ветэрынарнага абследавання.
Сёлета ў Рэчыцкім раёне той жа Гомельскай вобласці ратавальнікі выцягнулі з ракі маладую ласіху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.