У Мінску за два гады былі затрыманыя 33 975 чалавек
Толькі ў Мінску за два апошнія гады па адміністрацыйных артыкулах былі затрыманыя 33 975 чалавек. Гэта толькі "палітычныя", паведамляюць валанцёры (іх даныя могуць быць няпоўныя).
Адміністрацыйны арышт атрымалі 10 645 чалавек. Агулам яны прабылі за кратамі 140 233 дні — крыху больш за 384 гады.
3097 чалавек былі аштрафаваныя. Яны вымушаныя былі заплаціць больш за 2 млн рублёў штрафаў.
Па падліках праваабаронцаў, з 9 жніўня 2020 года ў Беларусі па адміністрацыйных справах было затрымана не менш за 40 тысяч чалавек. Пратэстоўцаў аштрафавалі на больш за мільён долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.