У Мінску за зліў даных затрымалі былую памочніцу суддзі
Сілавікі затрымалі беларускую падпольшчыцу / Ілюстрацыйнае фота belsat.eu
У Мінску за зліў даных у "Чорную кнігу Беларусі" затрымалі былую памочніцу суддзі. На відэа сілавікоў яна кажа, што не толькі перадала звесткі пра суддзю, але і пакідала "гнеўныя, з абразамі каментары", наносіла надпісы на сцены адміністрацыйных будынкаў (напрыклад, "Не забудзем, не даруем").
Як піша mediazona.by, затрыманая — гэта Дар'я Дакучыц, яна працавала ў судзе Першамайскага раёна беларускай сталіцы.
Затрыманні па справе "ЧКБ" адбыліся ў розных раёнах Беларусі. Вясной сілавікі схапілі экс-памочніка пракурора Глускага раёна.
У лістападзе 2022-га крыніцам "Чорнай кнігі Беларусі" раілі пакінуць тэрыторыю Беларусі. Справа ў тым, што з верасня 2020 года да траўня 2021-га ў ЧКБ працаваў супрацоўнік ГУБАЗіКа, якому ўдалося ўкараніцца ў ініцыятыву. Дагэтуль дакладна невядома, які аб'ём звестак трапіў у яго рукі.
"Справа ЧКБ" была першай справай, якую ў РБ пачалі разглядаць у судзе па "спецыяльнай вытворчасці" — завочна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.