Фігурантам "справы ЧКБ" завочна прысудзілі па 12 гадоў калоніі
Мінскі гарадскі суд / Sputnik
Фігурантам "справы Чорнай кнігі Беларусі" завочна прысудзілі па 12 гадоў калоніі, перадае БЕЛТА з залы Мінскага гарадскога суда. Мнавіта столькі прасіла абвінавачанне.
Кожнаму з пяцярых таксама прызначаны штраф у 18,5 тысячы рублёў (па 500 базавых велічыняў).
Суд па "справе ЧКБ" адбываўся завочна. Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Вольгу Высоцкую і Валерыю Занямонскую абвінавацілі ў распальванні варожасці, зліве даных сілавікоў і дзяржслужбоўцаў.
У Генпракуратуры таксама казалі, што ў падкантрольных групе рэсурсах размяшчаліся заклікі перадаваць асабістыя даныя службовых асоб за аплату.
"Справа ЧКБ" была першай справай, якую пачалі разглядаць у судзе па "спецыяльнай вытворчасці" — завочна. Аднак за час яе разгляду іншы суд паспеў ужо вынесці завочны прысуд заснавальнікам Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну. Ім таксама прысудзілі завочна па 12 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.