Для фігурантаў "справы ЧКБ" пракурор запрасіў па 12 гадоў зняволення
Завочны суд па "справе ЧКБ" / БЕЛТА
Пракурор патрабуе па 12 гадоў для фігурантаў “справы Чорнай кнігі Беларусі". Суд па ёй пачаўся 12 снежня і праходзіць завочна.
Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Вольгу Высоцкую і Валерыю Занямонскую вінавацяць у распальванні варожасці, зліве даных сілавікоў і дзяржслужбоўцаў.
Дарэчы, першы прысуд у завочным судовым працэсе таксама быў па 12 гадоў. Такі вырак вынеслі алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені і кіраўніку Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандру Апейкіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.