На завочным працэсе па "справе ЧКБ" абвінавачаная заявіла адвод суду

Завочны суд у Беларусі / БЕЛТА
Завочны суд у Беларусі / БЕЛТА

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся першы завочны суд над палітычнымі апанентамі рэжыму Лукашэнкі. Фатаздымкі з суда апублікавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

На пачатку пасяджэння стала вядома, што абвінавачаная Валерыя Занямонская заявіла суду адвод. Яе абаронца мяркуе, што адвод заяўлены ўсёй судовай калегіі — як суддзі, так і народным засядацелям. Пракурор заявіў, што падстаў для гэтага няма. І судовая калегія пасля разгляду хадайніцтва адмовіла абвінавачанай.

Як распавядала Еўрарадыё, першы завочны суд праводзяць па справе адмінаў тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", які ўлады прызналі "экстрэмісцкім". Гэта Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская. Іх вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, незаконных дзеяннях адносна інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных звестак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі