Экс-памочніка пракурора Глускага раёна затрымалі па справе "ЧКБ"

Канстанцін Прытуленка / фота з яго старонкі "Вконтакте"
Канстанцін Прытуленка / фота з яго старонкі "Вконтакте"

Экс-памочніка пракурора Глускага раёна Канстанціна Прытуленку затрымалі па справе "Чорнай кнігі Беларусі", піша "Наша Ніва". Нібыта, ён перадаў тэлеграм-каналу звесткі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.

Канстанцін Прытуленка сам родам з Глуска, яму 43 гады. У яго ёсць непаўналетнія дзеці. Дзе ён цяпер працуе — невядома, але яшчэ пару гадоў таму дакладна працаваў у сілавых структурах.

Відэа яго затрымання з'явілася 30 сакавіка. Пазней СК паведаміў, што затрыманаму выстаўлена абвінавачванне па артыкуле "дапамаганне ў распальванні варожасці і варажнечы, здзейсненае групай асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі