Супрацоўніцу "Аднаго акна" асудзілі на 5,5 года калоні па "справе ЧКБ"
Святлана Бычкоўская / spring96.org
У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся закрыты судовы працэс над палітзняволенай Святланай Бычкоўскай. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", ёй прысудзілі пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Бычкоўская — былая супрацоўніца службы "Адно акно" Кастрычніцкага раёна Мінска. Яе затрымалі ў красавіку 2022 года за перадачу звестак сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі".
Жанчыну абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці".
Прысуд палітзняволенай мінчанцы суддзя Дзіна Кучук вынесла яшчэ 25 траўня, але вядома пра яго толькі цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.